Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Смаргонскія найгрышы” атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Дата: 17 декабря 2021 в 08:11, Обновлено 17 декабря 2021 в 08:21
114 просмотров

Добрыя навіны з міністэрства культуры:  “Смаргонскія найгрышы” атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

15 снежня 2021 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымала прапанову Смаргонскага раённага цэнтра культуры аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Музычна-інструментальнай традыцыі (Смаргонскія найгрышы)”, які бытуе на тэрыторыі Смаргонскага раёна Гродненскай вобласці. 

“Смаргонскія найгрышы” – гэта ўзор рэпрэзентацыі выканальніцкай сістэмы фальклору Гродзенскага Панямоння, які ўключае цыкл вясельных маршаў, разнастайныя полькі, вальсы, мелодыі розных танцаў і некаторых песень.

Элемент уяўляе сабой  народную музыку, пад якую танцавалі нашы дзяды і прадзеды. Характэрныя для інструментальнай музыкі Смаргоншчыны рытмічныя асаблівасці бяруць пачатак з XVII стагоддзя.

“Смаргонскія найгрышы” нязменна суправаджалі вольны час мясцовых сялян ХХ стагоддзя. Выканаўцы — музыкі-самавучкі — гралі ў вясковых хатах на вяселлях і на танцах, з лёгкасцю пераходзячы з адной мелодыі на другую. Свой музыкант-саліст, або ансамбль музыкаў быў амаль у кожнай вёсцы. Гэтыя ансамблі ў рэгіёне называліся капэлямі. Яны складаліся з саліруючай скрыпкі, часам узмоцненай кларнетам, гармоніка ці акардэона і барабана. Дадзеная капэля – якасны прыклад феномена «траістай музыкі» мясцовай інструментальнай культуры. 

Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна перадаецца ад носьбітаў да іх вучняў. Захоўваюць дадзеную традыцыю дзяржаўныя ўстановы культуры і адукацыі Смаргоншчыны, аматарскімі мясцовымі калектывамі і іншымі носьбітамі. 

Самымі любімымі, часта выконваемымі найгрышамі ў Смаргонскім раёне з’яўляюцца: марш “Вясельны”, вальс “Вішанька”, полька “Шабасоўка”, танцы “Ліцвін” і “Нарэчанька”. Гэтыя простыя і такія родныя мелодыі ведае амаль кожны жыхар Смаргоншчыны.
Выконвалі найгрышы настаўнікі нашай школы Андрэй Шунько, Святлана Коваль і артыст Смаргонскага цэнтра культуры Ігар Кавальскі.

Гэта першы прыклад выканальніцкага мастацтва, які будзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пасля прыняцця адпаведнага рашэння Міністэрства культуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.